У Менску вялікіх чэргаў няма, але людзі ўсё адно ідуць на пікеты


«Альтэрнатыўныя» пікеты ў цэнтры сталіцы, 14 чэрвеня.
Фота: «Белсат»

14 чэрвеня ля менскага Камароўскага рынку няма вялікіх чэргаў і мітынгу, але больш за сотню чалавек прыйшлі, каб пакінуць подпіс за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.

У мінулыя выходныя колькасць ахвотных падпісацца за альтэрнатыўных кандыдатаў у кандыдаты дасягала тысячаў, а чэргі расцягваліся на кіламетры. Гэта адбывалася не толькі ў Менску, але і ў абласных і раённых цэнтрах. Агулам масавыя пікеты прайшлі ў 30 гарадах Беларусі.

Чарговая нядзеля – на карысць вылучэнцаў. У сталіцы актыўна падпісваюцца за перамены.
Фота: «Белсат»

Святлана Ціханоўская, жонка палітвязня і папулярнага блогера Сяргея Ціханоўскага, заявіла, што здымае свае пікеты ў сталіцы і буйных гарадах праз шматлікія правакацыі і затрыманні чальцоў ейнай ініцыятыўнай групы.

Hавiны
Святлана Ціханоўская адмовілася ад правядзення пікетаў у Менску і абласных цэнтрах
2020.06.11 08:58

14 чэрвеня ля Камароўкі стаць пікеты Валера Цапкалы, Віктара Бабарыкі, Сяргея Чэрачня, Андрэя Дзмітрыева, Юрася Губарэвіча, Вольгі Кавальковай ды іншых альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у кандыдаты.

Паводле звестак ПЦ «Вясна», а 13-й гадзіне ля Камароўкі былі прыкладна 115 чалавек.

Нягледзячы на адсутнасць вялікіх чэргаў, навокал дзяжурыць міліцыя, а удзельнікаў пікетаў здымаюць на камеры людзі ў цывільным.

Нагадаем, збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты працягнецца да 19 чэрвеня.

КА belsat.eu

Стужка навінаў