«Менсктранс» выпусціць новыя талоны з абаронай ад падробкі


Новыя талоны

«Менсктранс» выпусціць талоны з новым дызайнам і абаронай ад падробак.

Вонкава квіткі будуць падобныя на папярэднія, але цяпер яны сталі гарызантальнымі і з двух бакоў на іх з’явіліся белыя палі для адзнакі кампосцера.

Галоўны эканаміст філіялу «Агенцтва Менсктранс» Ірына Домарава распавяла, што новыя талоны пачнуць ужываць з лютага. Разам з імі паралельна будуць дзейнічаць і квіткі старога ўзору.

«Мы змяняем дызайн прыкладна раз у год. Цяпер мы гэта зрабілі ў першую чаргу для зручнасці пасажыраў. Ўвялі дадатковае поле, каб квіток было зручна кампаставаць з двух бакоў. Акрамя таго, дадалі ступень абароны – яна ўнутры квітка, каб не падраблялі талоны», – адзначыла Ірына Домарава.

Паводле яе, адзіныя выпадкі падробкі квіткоў былі, а інфармацыю пра тое, як іх падробліваць, распаўсюджваюць у інтэрнэце.

Цана квітка ніяк не звязаная з дызайнам і застанецца такой жа – 60 капеек за праезд у касе, 65 – у кіроўцы.

«Цяпер яны сталі не толькі зручней, але і сімпатычней. Яркія і па колеравай гаме больш прыемныя», – дадала эканаміст прадпрыемства.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by, выява «Менсктранс»

Стужка навінаў