Менскія офісы таннеюць. Забудоўшчыкі «пракалоліся»


Попыт на офісныя памяшканні застаўся на старым узроўні, а міжнародныя карпарацыі так і не пасяліліся ў сталіцы.

«Попыт на офісныя памяшканні ў Менску не паспявае за прапановай. Рэкордныя аб’ёмы ўводу новых плошчаў і эканамічныя цяжкасці ўзмацняюць канкурэнцыю сярод дэвелопераў і ўскладняюць запаўненне новых бізнес-цэнтраў. Рынак цяпер на баку арандатара», – цытуе БелТА кіраўніка праектаў адміністратыўнай нерухомасці «Твая сталіца» Наталлю Новікаву.

Паводле яе, дэвелоперы разлічвалі на развіццё бізнесу і прыход міжнародных карпарацыяў. Але іх прагнозы апынуліся занадта аптымістычнымі. Рынак быў не гатовы да 170 тыс. кв.м плошчаў, якія плануецца ўвесці да канца 2015 г., канстатуе эксперт.

Сярэдняя арэндная стаўка на аб’екты класа C за 4 месяцы звалілася на 26% да 12,3 еўраў з ПДВ за кв.м.

Больш запатрабаваныя на рынку аб’екты класаў А і B, але і яны патаннелі на 11% і 13%. За «квадрат» у офісах А класу просяць 26,4 еўраў з ПДВ, за «квадрат» B класу – 17,3 еўраў.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

У бліжэйшыя месяцы арэндныя стаўкі могуць знізіцца яшчэ на 7-10%. «Рынак блізкі да таго, каб намацаць «дно». Верагодней за ўсё, ў верасні-кастрычніку сітуацыя стабілізуецца, пасля чаго стаўкі калі і будуць змяняцца, то ў межах 1-2 %, – падкрэсліла прадстаўнік кампаніі «Твая сталіца».

ЮВ, паводле БелТА

Стужка навінаў