Менскія гімназісты выступілі на конкурсе матэматыкаў у Расеі пад бел-чырвона-белым сцягам


Менскія гімназісты ў РФ. Фота - vk.com/timeforscience

Адкрыты турнір юных матэматыкаў праходзіў у Санкт-Пецярбургу. Менскія гімназісты ўдзельнічалі ў спаборніцтве пад бел-чырвона-белым сцягам.

Фота беларускіх гімназістаў з нацыянальным сцягам было размешчана на старонцы расейскага фонду «Час навукі» «Вконтакте». Першай на яе звярнула ўвагу беларуская служба «Радыё Свабода».

Вучні, якія выйшлі на ўзнагароджанне з бел-чырвона-белым сцягам сказалі «РС», што такім чынам хацелі паказаць «Беларусь – асобная краіна».

«Ідэя ў тым, што некаторыя жыхары Расеі лічаць, што Беларусь частка Расеі. А нам, як удзельнікам, гэта не падабаецца», – патлумачылі яны.

Агулам у конкурсе ўдзельнічалі 12 розных каманд з Беларусі і Расеі.

ІІ belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары