Менскі гарадскі суд вынес прысуд у самай масавай наркатычнай справе


У Менску вынесены абвінаваўчы прысуд па самай масавай крымінальнай справе аб абароце наркотыкаў. Абвінавачанымі па справе праходзілі адразу ж 37 чалавек. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

Усіх удзельнікаў гучнага працэсу абвінавачвалі ў распаўсюдзе наркотыкаў у Беларусі, у тым ліку і ў буйным памеры. Следчыя высветлілі, што злачынцы ўваходзілі ў арганізаваныя групы «White&Fluffy» і «Канцэрн Калашнікаў».

«Працэс адбываўся ў сталічным СІЗА №1, паколькі толькі інфраструктура следчага ізалятара дазволіла змясціць вялізарную колькасць удзельнікаў крымінальнага працэсу, адвакатаў і сведкаў. Законнасць і абгрунтаванасць прысуду будзе праверана пасля вывучэння ў поўным аб’ёме», – адзначаецца ў паведамленні тэлеканалу.

Аб’ектыў
Кожны 15-ты асуджаны летась сядзіць за наркотыкі
2018.05.02 21:26

Следчы камітэт завершыў расследаванне справы 6 лістапада летась. Паводле СК цягам 2016 – 2017 гады ўдзельнікі злачыннай групы вялі збыт наркотыкаў і псіхатропаў спажыўцам з выкарыстаннем закладак, прыцягвалі новых пакупнікоў. Праваахоўнікі канфіскавалі больш за сем кілаграмаў наркатычных і псіхатропных рэчываў.

Абвінавачаныя атрымалі розныя тэрміны, а самыя актыўныя ўдзельнікі – ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Дваіх удзельнікаў працэсу вызвалілі з-пад варты.

Аб’ектыў
Пракурор запрасіў 11 гадоў зняволення для няпоўнагадовых
2019.09.25 21:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў