Менская міліцыя зладзіла аблаву на Зыбіцкай


Затрыманні на Зыбіцкай.
Фота: facebook.com/astepanenka

У Менску ўвечары 17 жніўня працаўнікі міліцыі ўчынілі масавыя затрыманні людзей. Як паведаміў у «Facebook’у» Аляксандр Сцепаненка, людзей затрымлівалі на Зыбіцкай за распіванне піва на вуліцы.

А на Зыбицкой сейчас своеобразный "хапун" – ОМОН массово пакует людей за распитие пива на улице. За 10 минут уже человек 20 отвели в автозак.

Opublikowany przez Аляксандр Сцепаненка Sobota, 17 sierpnia 2019

Відавочца адзначыў, што затрыманыя былі цвярозымі і ім можна было выпісаць папярэджанні.

Тэлеграм-канал «Баста!» перадае, што былі затрыманыя каля 30 чалавек, якіх даставілі ў РАУС Цэнтральнага раёну гораду.

Паведамляецца, што на іх склалі пратаколы за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане, але агляду на алкагольнае ап’яненне не праводзілі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў