Менская міліцыя шукае серыйнага гвалтаўніка (+ партрэт са словаў ахвяраў)


Невядомы дзейнічаў па той самай схеме: нападаў на маладых жанчын у бязлюдным месцы ўвечары або ноччу, хапаў за горла, збіваў з ног і гвалтаваў. З паказанняў пацярпелых складзены партрэт і сабраныя прыкметы злачынцы.

Гэта мужчына 40-50 гадоў, рост каля 170 см, сярэдняга целаскладу. Валасы простыя цёмныя кароткія, твар авальны, з вялікім носам. Пад вачыма – «мяшкі», могуць быць маршчыны на твары. Апошні раз (улетку) быў апрануты не па сезоне – у цёплую вопратку. Падобна, што злоўжывае алкаголем, выгляд неахайны.

Мужчыну падазраюць у чатырох згвалтаваннях у перыяд ад 2002 па 2015 гг.

Працаўнікі крымінальнага вышуку просяць грамадзянаў дапамагчы знайсці падазраванага: «Калі вы пабачыце на вуліцы або ў транспарце мужчыну, які мае моцнае падабенства да намаляванага партрэта і адпаведныя пыркметы, просім адразу ж патэлефанаваць у міліцыю па нумары 102, трымаць падазраванага ў зоне бачнасці».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў