Менская кавярня прапанавала пазаўзець за Расею – беларусы абвалілі яе рэйтынг у «Google»


Напярэдадні матчу Расея-Егіпет менская кавярня «Рыбы нет» паабяцала сваім наведнікам бясплатную гарэлку ў выпадку добрай гульні расейскіх футбалістаў.

Пра гэта ў сваім «Facebook’у» паведаміў Аляксей Сапрыкін.



Некаторых інтэрнэт-карыстальнікаў абурыла такая акцыя і на непрацяглы час яны абвалілі рэйтынг кавярні ў «Google» да адзнакі 2.9.

Скрыншот зроблены by24.org

Паводле nn.by, ініцыятарам такога маркетынгавага кроку быў «інвестар» – грамадзянін Азербайджану.

Актуальны рэйтынг кавярні

За прапанову бясплатна раздаваць алкаголь, паводле беларускага рэкламнага заканадаўства, уладальнікаў кавярні могуць аштрафаваць на суму да Br 2450.

Пасля гульні Уругвая з Саудаўскай Аравіяй Расея аўтаматычна трапіла ў плэй-оф мундыялю.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў