Менская барахолка «Поле цудаў» пераязджае


З 28 студзеня рынак «Поле цудаў» пераехаў на новае месца. Ён перамясціўся крыху наперад і знаходзіцца на былой аўтастаянцы насупраць будаўнічага гіпермаркету «Mile», што паблізу канчатковага прыпынку «ГД Ждановічы», піша TUT.by.

Мяркуецца, што барахолка «Поле цудаў» пераедзе ў вёску Табары, што на адлегласці каля васьмі кіламетраў ад МКАД. Але пераезд адбудзецца пасля таго, як распачнецца рэканструкцыя вуліцы Ціміразева. Пакуль жа рынак амаль на тым самым месцы.

Адметна, што колькасць гандлёвых месцаў на пляцоўцы пад блышыны рынак павялічылі з 229 да 272.

А вось гандлёвыя месцы «Лябяжага» ўжо цяпер пераязджаюць у вёску Табары. Зямлю рынка выкупіла кампанія ТАА «Сетко Интернешнл», уласнікам якой з’яўляецца буйны інвестар нерухомасці ў сталіцы «BNK Holding». Менавіта гэтая фірма пабудавала бізнес-цэнтры Galileo, Rubin Plaza, SilverTower.

Hавiны
«Гатовыя ўзяць палкі ды ісці калаціць чыноўнікаў!» Бабруйскія прадпрымальнікі змагаюцца за рынак
2016.04.18 12:20

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў