Менскага ката ледзьве не забіла пральная машына


Увечары 30 жніўня менскія ратавальнікі выехалі на адну з вуліцаў, каб патушыць пажар.

Як высветлілася, у кватэры загарэлася пральная машына.

Фота: mchs.gov.by

«У выніку пажару пашкоджаная пральная машына, закураная кватэра. Працаўнікамі МНС выратаваны кот», – паведамляюць у МНС.

Фота: mchs.gov.by

Хутчэй за ўсе пажар узнік праз кароткае замыканне электраправодкі ў пральнай машыне.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў