Менскае метро атрымае новыя цягнікі Stadler. Як яны выглядаюць?


Завод «Штадлер Менск» паставіць дзесяць цягнікоў для менскага метрапалітэна. Першы чатырохвагонны цягнік метро атрымае ў 2018 годзе, усю партыю – да 2020 года.

У суполцы беларускай чыгункі «Вконтакте» ўжо з’явіліся фотаздымкі і апісанне новых цягнікоў для менскага метро.

У цягніку Stadler прадугледжаны спецыяльныя меры па эвакуацыі пасажыраў праз дзверы ў тарцы галаўнога вагона. Неабходна толькі адчыніць дзверы і адкінуць спецыяльную складную рампу, пасля чаго пасажыры могуць бяспечна пакінуць цягнік.

У цягніку шырокія ўваходныя пляцоўкі на ўзроўні платформы, якія павінны быць зручныя для інвалідаў і старыкоў.

На дзвярах будуць размешчаны індыкатары, якія паказваюць зачынены або адчынены дзверы.

Канструкцыя цягніка будзе таксама прадугледжваць свабодны пераход з аднаго вагона ў іншы.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў