Менскае «Дынама» пакінуў галоўны трэнер


Галоўны трэнер «Дынама» Раман Піліпчук пакідае сваю пасаду, паведаміла прэс-служба сталічнага футбольнага клуба.

Такое рашэнне прынята «у сувязі з прапанаваным пераглядам кантрактных абавязацельстваў з прычыны часова нестабільнай фінансавай сітуацыі ў клубе». Кантракт скасаваны па пагадненні бакоў.

Традыцыйна «Дынама» расстаецца з трэнерамі менавіта ў траўні – сёння як раз апошні дзень месяца.

Раман Піліпчук узначальваў трэнерскі штаб менскага «Дынама» з 1 лютага 2019 года. Каманду таксама пакінуць ягоныя асістэнты Дзяніс Папоў, Уладзімір Уласенка і Іван Піліпчук.

Кіраваць камандай будзе Радзіслаў Арлоўскі.

Раней менскае «Дынама» пакінулі таксама генеральны дырэктар Сяргей Пернікаў і спартыўны дырэктар Віталь Булыга.

Цяпер пасаду гендырэктара клубу займае трэнер зборнай Беларусі па міні-футболе Андрэй Талмачоў.

Аб’ектыў
У Чыжа забралі «Дынама» – за 20 гадоў бізнесовец уклаў у клуб каля $ 65 млн
2019.05.23 22:31

КА belsat.eu

Стужка навінаў