Менск заклікаў Брусель распачаць перамовы пра падпісанне базавай дамовы


У сталіцы Славакіі, Браціславе міністры замежных справаў краінаў удзельніц Вышаградскай групы і ініцыятывы «Усходняе партнёрства» абмеркавалі перспектывы супрацы. Ад Беларусі ў сустрэчы прыняў удзел намеснік міністра замежных справаў Алег Краўчанка.

Падчас міністэрскай сустрэчы адбылося абмеркаванне вынікаў рэалізацыі і перспектываў «Усходняга партнёрства» у наступным дзесяцігоддзі, разгледжаны ўклад ініцыятывы ва ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі, развіццё ўзаемазвязанасці, інфраструктуры, энергетыкі, кантактаў паміж людзьмі, паведамляе сайт Беларускага МЗС.

Намеснік міністра акцэнтаваў неабходнасць нарошчвання праектнай супрацы ў сферах транспарту, энергетыкі, сувязі, лічбавай эканомікі ў мэтах павышэння ўзаемазвязанасці паміж ЕЗ і краінамі-партнёрамі. А таксама заклікаў Еўрапейскі звяз да пачатку перамоваў па заключэнні базавай дамовы з Беларуссю.

Падчас мерапрыемства прадстаўнікі беларускай дэлегацыі сустрэліся з генеральным сакратаром Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Хэльгай Шміт, Еўракамісарам Ёганэсам Ганам, прадстаўнікамі кіраўніцтва МЗС краінаў «Усходняга партнёрства» і Вышаградскай групы.

Hавiны
Памежнікі на выходныя павялічваюць прапускную здольнасць у пунктах пропуску на мяжы з краінамі ЕЗ
2019.05.03 14:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў