Менск рыхтуецца да Новага года. Фотафакт


На Кастрычніцкай плошчы ўжо цалкам змантаваная ялінка, а цэнтр гораду ўпрыгожваюць агеньчыкамі.

Навагодняя ялінка, 2019.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Да Новага года больш за месяц, а Менск ужо рыхтуецца да святаў. На Кастрычніцкай плошчы паставілі ялінку традыцыйнай конуснай формы. Сёлета яе ўпрыгожылі белымі і блакітнымі сняжынкамі.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Удзень бачныя рабочыя, якія падлучаюць кантакты да святочных ліхтарыкаў.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Хутка павіннае з’явіцца і святочнае афармленне вітрыны ў ГУМе. Як бачна на абвестцы, вітрына будзе створаная паводле матываў творчасці беларускай мастачкі Ганны Сілівончык.

Хутка ма пабачым святочную вітрыну ў ГУМе.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

ВЯ, фота Ірына Арахоўская Belsat.eu

Стужка навінаў