Менск разлічвае атрымаць расейскі крэдыт да канца 2020 года, «калі нічога не здарыцца»


Прэмʼер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што ўлады разлічваюць да канца 2020 года атрымаць першую частку расейскага крэдыту. Пра гэта піша БелТА. Нагадаем, гэтыя грошы мусяць пайсці на рэфінансаванне мінулых расейскіх крэдытаў.

Паводле кіраўніка ўраду, пагадненне пра выдачы крэдыту дагэтуль непадпісанае – цяпер толькі абмяркоўваюцца ягоныя ўмовы.

«Крэдыт паступіць, калі будзе падпісана міжурадавае пагадненне. Цяпер адпрацоўваюцца ўмовы. Мы рухаемся па плане, мэты пазначаныя – падтрымка эканомікі. Да канца года прыцягнем, я думаю, калі нічога не здарыцца», – сказаў Раман Галоўчанка.

Hавiны
Крэмль вядзе сваю гульню. Эксперты адказалі, чаму Беларусь ніяк не атрымае расейскі крэдыт
2020.09.30 15:34

14 верасня ў Сочы Аляксандр Лукашэнка дамовіўся з Уладзімірам Пуціным пра вылучэнне Беларусі новага крэдыту ў памеры $ 1,5 млрд.

16 верасня Лукашэнка заявіў, што расейскія грошы пойдуць на рэфінансаванне мінулых крэдытаў – толькі сёлета Беларусь павінна аддаць РФ $ 1 млрд па старым абавязкам. «Гэта была мая просьба да кіраўніцтва Расеі аб тым, што мы гэты мільярд сёлета вам не выплачваем, пакідаем у сябе і пераносім на будучы год. Працэнт там прымальны. То бок, гэта пытанне рэфінансавання», – заявіў ён.

Як патлумачыў міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў, Беларусь мусіць атрымаць крэдыт у два этапы – $ 1 млрд у 2020 годзе (палова з іх за кошт ЕФСР, палова за кошт міждзяржкрэдыту) і $ 500 млн у 2021 годзе. Пры гэтым большая частка грошай Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця пойдзе на пагашэнне доўгу перад расейскай дзяржкарпарацыяй «Газпром» (запазычанасць складае крыху менш за $ 330 млн).

Hавiны
Міністр фінансаў РФ: Беларусь амаль нічога не атрымае з крэдыту ЕФСР
2020.09.20 18:26

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў