Менск прапанаваў Маскве рашэнне праблемы няякаснай нафты


Беларусь прапанавала Расеі варыянты вырашэння праблемы з паступленнем няякаснай нафты па ўчастку магістральнага нафтаправода ААТ «Гомельтранснефть Дружба». Але пакуль расейскі бок не адказаў на запыты.

«Мы прапаноўваем і разглядаем розныя варыянты па выцясненню няякаснай нафта з нафтаправоду. Паступае няякасная нафта з Сургуцкага нафтаправоду. Мы ў сталым кантакце з расейскім бокам, вядуцца абмеркаванні захадаў па вырашэнні праблемаў», – распавяла «Белсату» Марына Касцючэнка, прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім».

Сёння ж 25 красавіка ўрад Расеі правядзе нараду ў пытанні забруджвання расейскай экспартнай нафты. Мяркуецца, што ўдзел у нарадзе прымуць прадстаўнікі Беларусі.

Абноўлена
Польшча прыпыніла транзіт расейскай нафты па нафтаправодзе «Дружба»
2019.04.25 07:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў