Менск патрабуе выдаць Пуцілу і Пратасевіча. Апошні ўжо адказаў МЗС


Блогер Сцяпан Святлоў. Фота belsat.eu

Міністэрства замежных справаў Беларусі патрабуе ад Польшчы выдаць стваральнікаў тг-каналаў NEXTA.

16 лістапада ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі прайшла сустрэча з часовым павераным у справах Польшчы ў Менску Марцінам Вайцяхоўскім.

Hавiны
Прадстаўніца МУС: «Змена лагатыпу NEXTA не стане падставай для выключэння іх са спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў»
2020.10.20 16:23

«Польскаму боку перададзена нота з копіяй накіраваных Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь на адрас Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Польшча і Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Польшча запытаў аб выдачы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці Пуцілы С.А. і Пратасевіча Р.Д. Беларускі бок выказаў заклапочанасць працягваецца злачыннай дзейнасцю С.Пуцілы і Р.Пратасевіча праз створаныя імі экстрэмісцкія тэлеграм-каналы «Нехта» і «Нехта Live»», – гаворыцца ў заяве беларускага МЗС.

Польскі бок заклікалі выдаць Пуцілу і Пратасевіча дзейным уладам Беларусі «ў самыя кароткія тэрміны з улікам асаблівай грамадскай небяспекі іх злачыннай дзейнасці».

У адказ на ноту МЗС Раман Пратасевіч заявіў у сваім Twitter, што гатовы «добраахвотна вярнуцца ў Беларусь і здацца сілавікам ў абмен на прымусовае транспартаванне Лукашэнкі ў Міжнародны суд у Гаазе».

  • Сцяпан Пуціла – стваральнік самага папулярнага беларускага тг-каналу NEXTA, а Раман Пратасевіч да нядаўняга часу быў яго рэдактарам. Абодва абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук.
  • 15 жніўня на Сцяпана Пуцілу заводзяць крымінальную справу. Яго абвінавачваюць у арганізацыі масавых закалотаў і навучанні людзей для ўдзелу ў іх.
  • 20 кастрычніка Лагатып і публікацыі Telegram-каналу NEXTA і NEXTA-Live прызнаюцца экстрэмісцкімі.
  • 5 лістапада ўпраўленне СК па Менску вынесла пастановы аб прыцягненні ў якасці абвінавачаных Пуцілы і Пратасевіча па арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) і арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэксу.
  • У дачыненні да Пуцілы і Пратасевіча таксама распачата крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 130 КК («узбуджэнне сацыяльнай варожасці па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці»).

МГ belsat.eu

Стужка навінаў