Менск не пералічыў грошы за расейскі газ, бо чакае падпісання «некаторых» пагадненняў


Паводле дамоўленасцяў, сродкі будуць пералічаныя, калі будуць падпісаныя пагадненні «па некаторых іншых тэмах», заявіў прадстаўнік расейскага ўраду.

«У нас яшчэ не падпісаныя пагадненні, а яны павінны прайсці праз працэдуру паседжання ўраду. Будзем яшчэ абмяркоўваць», – цытуе расейскага віцэ-прэмʼера Аркадзя Дварковіча interfax.by.

Імаверна, што пытанне пагашэння беларускай запазычанасці і «тайных» пагадненняў будзе абмяркоўвацца падчас візіту кіраўніка расейскага ўраду ў Менск, які адбудзецца 27 кастрычніка.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў