Менск і Кіеў вярнуліся да тэмы вяшчання ў Беларусі ўкраінскага тэлебачання


27 лютага дэлегацыя на чале з дзяржаўным сакратаром Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Украіны Арцёмам Бідэнкам сустрэлася з міністрам інфармацыі Беларусі Аляксандрам Карлюкевічам.

Сустрэча адбылася 27 лютага ў Менску, паведамляе праз «Facebook» Амбасада Украіны ў Беларусі.

«Падчас сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні медыйнай супрацы Беларусі ды Украіны, у прыватнасці, пачатку трансляцыі ўкраінскага тэлеканалу ў Беларусі. У сустрэчы ўзяў удзел амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім», – адзначаецца ў допісе дыпламатычнага прадстаўніцтва суседняй дзяржавы.

У канцы 2014 года паведамлялася, што кіраўнік Украіны і Беларусі дамовіліся стварыць сумесны тэлеканал, аднак дагэтуль ён так і не з’явіўся.

У леташнім верасні ўкраінскі амбасадар Ігар Кізім заявіў, што перамовы па вяшчанні ўкраінскага тэлебачання ў Беларусі знаходзяцца «у актыўнай фазе».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў