Менск гатовы прыняць саміт з удзелам Трампа, Пуціна і Зяленскага


Міністр замежных справаў Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь гатова забяспечыць сустрэчу сусветных лідараў, прысвечаную ўрэгуляванню расейска-украінскага канфлікту.

«Менск не проста гатовы. Кіраўніцтва Беларусі заўсёды казала пра тое, што мы гатовыя зрабіць усё для хутчэйшага вяртання міру на ўкраінскую зямлю. І тое, што прагучала сёння з вуснаў прэзідэнта Украіны Зяленскага, мы можам толькі вітаць», – сказаў Макей у інтэрв’ю Sputnik.

Уладзімір Зяленскі сення звярнуўся да Уладзіміра Пуціна з прапановаю абмеркаваць пытанні Крыму і Данбасу на сустрэчы ў Менску, у якой таксама мусяць удзельнічаць прэзідэнт ЗША Доналд Трамп, прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрыса Мэй, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон.

«Трэба пагаварыць? Трэба. Давайце. Абмяркуем, чый Крым і каго няма на Данбасе… Месца? Думаю, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка з задавальненнем прыме нас у Менску», – адзначыў прэзідэнт Украіны.

Паводле кіраўніка МЗС Беларусі, калі бакі дамовяцца пра сустрэчу, то Беларусь гатовая зрабіць усё магчымае, каб саміт прайшоў у найлепшых умовах.

«Мы пастараемся забяспечыць гэтак жа, як забяспечылі правядзенне Нармандскай сустрэчы ў лютым 2015 года. Мы лічым, што цяпер наша галоўная задача. Прэзідэнт Беларусі не раз казаў пра тое – як мага хутчэй аднавіць мір ва Украіне», – падкрэсліў Макей.

ВІДЭА
Лукашэнка: Мы гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за забеспячэнне міру на Данбасе
2018.10.31 16:47

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў