Менск абураецца, што Расея забараняе ўвоз беларускага малака, а недахоп імпартуе з іншых краінаў


Увядзенне абмежаванняў на пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў Расею носіць рэгулятарны характар ​​з мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальных вытворцаў РФ, заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення вонкаваэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарчу Беларусі Аляксей Багданаў на VII летнім малочным саміце ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе interfax.by.

«Шчыра кажучы, увядзенне абмежаванняў, на нашу думку, носіць рэгулятарны характар ​​з мэтай забеспячэння канкурэнтаздольнасці і высокай прыбытковасці ў першую чаргу нацыянальных вытворцаў», – сказаў Аляксей Багданаў.

Ён нагадаў, што з мэтай упарадкавання гандлёвых плыняў унутры Саюзнай дзяржавы аграрныя ведамствы Беларусі і Расеі штогод распрацоўваюць прагнозныя балансы попыту і прапановы на малако і малочныя прадукты.

«На жаль, даводзіцца канстатаваць, што па пазначаных вышэй прычынах (увядзенне абмежаванняў з боку Рассельгаснагляду) па выніках 2018 году недапастаўка малака і малакапрадуктаў з Беларусі ў РФ склала 617 тысячаў тон у пераліку на малако. Пачатак 2019 году таксама мае адмоўную дынаміку – за тры месяцы бягучага году недапастаўлена 162 тысячы тон прадукцыі ў пераліку на малако», – удакладніў прадстаўнік Мінсельгасхарчу.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што, згодна з падлікамі Расея пакуль не забяспечвае сябе прадуктамі харчавання ўласнай вытворчасці, у тым ліку і малочнымі.

«Узнікае шмат пытанняў. Напрыклад, чаму пры ўвядзенні абмежаванняў у дачыненні да беларускага малака ў Расеі адкрыты імпарт малочнай прадукцыі з трэціх краінаў», – заўважыў Багданаў.

Паводле яго звестак, аб’ём імпарту Расеяй з трэціх краінаў сухога малака ў 2018 годзе дасягнуў 19,7 тысячаў тон, малочнай сыроваткі – 8 тысячаў, масла – 21 тысяча тон.

«У бягучым годзе тэндэнцыя нарошчвання імпарту малочнай прадукцыі з трэціх краін захавалася», – абураўся Багданаў.

Hавiны
Рассельгаснагляд уводзіць узмоцнены кантроль паставак прадукцыі 18 беларускіх прадпрыемстваў
2019.05.21 20:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў