«Менш шуму» – Караеў пракаментаваў забойства Рамана Бандарэнкі


Плошча Пераменаў пераўтварылася ў народны мемарыял. Раман Бандарэнка памёр у шпіталі пасля брутальнага затрымяння і збіцця невядомымі. Менск, Беларусь. 13 лістапада 2020 году.
Фота: TК / Белсат

Экс-кіраўнік МУС выказаў сваё меркаванне адносна забойства пратэстоўца Рамана Бандарэнкі.

Былы міністр унутраных справаў, а цяпер памочнік Аляксандра Лукашэнкі ў Гарадзенскай вобласці Юрый Караеў у эфіры тэлеканалу СТВ пракаментаваў гібель Рамана Бандарэнкі.

«Я думаю, пра гэты выпадак ужо шмат расказана, і адзінае годнае рэагаванне – менш шуму вакол гэтага, не рабіць на гэтым ніякім бакам ніякіх спекуляцыяў. Галоўным тут з’яўляецца спачын душы чалавека. Нейкі бок цяпер вакол гэтага праяўляць і зноў раздзімаць іскры не варта нікому», – заявіў ён.

Hавiны
Паведамілі «ілжывую» медычную таямніцу – Пракуратура працягвае настойваць, што Бандарэнка быў п’яным
2020.11.29 22:09
  • Раман Бандарэнка быў выкрадзены і збіты 11 лістапада пасля таго, як паспрабаваў перашкодзіць невядомым зразаць бел-чырвона-белыя стужкі на Плошчы Пераменаў. На наступны дзень ён памёр у больніцы, куды яго даставілі з Цэнтральнага РУУС.
  • Існуе меркаванне, што да забойства могуць быць датычныя кіраўнік Федэрацыі хакею Беларусі Дзмітрый Баскаў ды ягоны сябар Дзмітрый Шакута, якія маюць блізкія стасункі з сям’ёй Лукашэнкаў.
  • Крымінальная справа за забойства Бандарэнкі дагэтуль не пачатая. Але пачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да лекара Арцёма Сарокіна і журналісткі Кацярыны Барысевіч, якія з дапамогай дакументаў абверглі афіцыйныя звесткі пра тое, што забіты быў п’яным.

МГ belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў