Менгарвыканкаму спатрэбіўся цэлы год, каб адмовіць ва ўсталяванні памятнай дошкі БНР


Менгарвыканкам лічыць немэтазгодным усталяванне ў Менску мемарыяльнай дошкі ў гонар абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў атрымаў афіцыйны адказ на запыт у Менгарвыканкам. Дакумент ёсць у распараджэнні Belsat.eu.

«З улікам неадназначнасці меркаванняў па пытанні ўсталявання мемарыяльнай дошкі па вуліцы Валадарскага, 9 інфармуем, што на дадзены момант яе ўсталяванне лічым немэтазгодным», – гаворыцца ў адказе Менгарвыканкаму ад 15 сакавіка.

Аб’ектыў
Крамольная шыльда. «Гэтая гісторыя пра БНР – як костка ў горле нашым уладам»
2018.09.19 21:21

Вусны дазвол на ўсталяванне мемарыяльнай табліцы на будынку па вуліцы Валадарскага 9 у Менску улады далі летась у сакавіку. Тады грамадою сабралі неабходныя сродкі – за некалькі гадзінаў праз інтэрнэт-платформу «Талака» беларусы ахвяравалі Br 7500 пры заяўленых Br 6000. У выніку атрымаўся бронзавы памятны знак – замест састарэлага арыгіналу, зробленага яшчэ ў 93-м годзе скульптарам Алесем Шатэрнікам.

Фота
Замест чабурэчнай – у піўной. Шыльду ў гонар заснавання БНР павесілі ў бары «BeerShow»
2018.11.07 19:02

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў