Менгарвыканкам вырашыў паставіць помнік князю Глебу


Канцэпцыя помніка менскаму князю Глебу Усяславічу яшчэ будзе вызначацца, паведамляе агенцтва minsknews.by.

«Ужо прынятае рашэнне аб стварэнні помніка Глебу Менскаму. Месца ўстаноўкі і канцэпцыя абмяркоўваюцца, – паведаміў намеснік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Юркевіч падчас пасяджэння 14 верасня, прысвечанага турызму.

Нагадаем, што Глеб Усяславіч – сын Усяслава Чарадзея, родапачынальнік менскай галіны Рагвалодавічаў. Памёр 13 верасня 1119 года ў палоне ў Кіеве.

Манета «Глеб Менскі», якую летась выпусціў Нацбанк Беларусі

ЮВ, belsat.eu, паводле minsknews.by

Стужка навінаў