На вялікім банэры, які стаіць каля ўваходу на тэрыторыю амбасады, напісана «Кемерава, мы з табой» і пазначаная дата трагедыі – 25.03.2018.
Як перадае БелТА, сёння з раніцы кветкі да амбасады ўсклалі беларускія грамадзяне, сярод якіх прадстаўнікі органаў улады, міжнародныя арганізацыі, школьнікі і студэнты.
У амбасадзе таксама есць кніга спачуванняў, у якой можна пакінуць допіс.
28 сакавіка – дзень нацыянальнай жалобы ў Расеі. У Беларусі з гэтай нагоды прыспусцілі дзяржаўныя сцягі.
Пажар у гандлёвым цэнтры ў Кемераве забраў жыцці 64 асобаў, з якіх 41 – дзеці.
КА, belsat.eu