Менгарвыканкам не дазволіў будаваць на месцы «Белэкспа» гмахі ў арабскім стылі


Канцэпцый забудовы тэрыторыі «Белэкспа» было некалькі, але горад не ўхваліў ні гмахаў, ні арабскай стылістыкі. Пра гэта распавёў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама Павел Лучыновіч, піша TUT.BY.

Праектаваннем комплексу на месцы знесенага «Белэкспа» і 2-й бальніцы займалася архітэктурнае бюро «Варабʼёў і партнёры». Паводле слоў Лучыновіча, праца праводзілася на працягу апошніх 1,5 гадоў. Было распрацавана некалькі варыянтаў будучага комплексу. Ад канцэпцыі, звязанай з будаўніцтвам гмахаў, горад адмовіўся

«Мы трошкі змяшчаем асноўны абʼект – гасцініцу, адна з умоў – яна не павінна дамінаваць над Верхнім горадам і над верхняй кропкай опернага тэатра. Мы захоўваем гістарычныя будынкі, будзе праводзіцца рэстаўрацыя з прыстасаваннем», – адзначыў ён.

Адмовіў горад і канцэпцыі з арабскімі матывамі – ізноў жа таму, што побач – культавыя абʼекты.

Дзе дакладна пабудуюць новае «Белэкспа», горад яшчэ не вызначыўся, але гэта будзе за рысай гораду, ля кальцавой дарогі. Не вызначана пакуль і сама канцэпцыя галоўнага выставачнага цэнтра краіны.

Нагадаем, у 2021 годзе на месцы «Белэкспа» і былой 2-й бальніцы павінен зʼявіцца шматфункцыянальны комплекс, які складаецца з гатэля гандлёвых абʼектаў, казіно, спа-комплексу з басейнам і г.д.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў