Менгарвыканкам не даў дазвол на графіці з фронтмэнам «Linkin Park». Менчукі папросяць яшчэ раз


Сталічныя ўлады спаслаліся на тое, што «жыццё і творчасць Ч. Бэнінгтана не былі звязаныя з г. Менскам».

Афіцыйны адказ на запыт менскіх фанатаў «Linkin Park» быў апублікаваны ў суполцы «Вечер памяти Честера Беннингтона. Минск».

22 верасня ініцыятары стварэння графіці вырашылі яшчэ раз звярнуцца ў Менгарвыканкам.

Нагадаем, што цела 41-гадовага Чэстэра Бэнінгтана знайшлі 20 ліпеня ў ягонай рэзідэнцыі ў Лос-Анджэлесе. Музыка павесіўся.

Варта адзначыць, што мясцовыя ўлады Віцебска дазволілі мастакам зрабіць графіці з асобамі, якія ніяк не звязаныя горадам.

Боб Марлі ў Віцебску.
Фота: onliner.by

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў