Менгарвыканкам бясплатна атрымаў ад забудоўнікаў больш за 500 кватэраў, але не засяляе туды людзей

Паводле Камітэту дзяржкантролю (КДК), з 2011 года Менгарвыканкам «назбіраў» 965 пустых кватэраў. Засяліць туды людзей, якія стаяць у 200-тысячнай чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў, сталічныя чыноўнікі не могуць.