Менгарсуд пакінуў у сіле штраф Лябедзьку за Курапаты


Менскі гарадскі суд адхіліў скаргу старшыні Аб’яднаная грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі на рашэнне Цэнтральнага раённага суду Менску, які аштрафаваў палітыка за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі па абароне Курапатаў 24 лютага.

5 красавіка суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла палітыку штраф у памеры 50 базавых велічынь (1050 рублёў).

Анатоль Лябедзька прыехаў на Курапаты 24 лютага пасля таго, як даведаўся пра тое, што Сяргей Пальчэўскі прыкаваў сябе кайданкамі да МАЗу, а Зміцер Дашкевіч улез на крышу экскаватара. Але Лябедзька сцвярджае, што не прымаў удзел у несанкцыянаванай акцыі.

«Я сапраўды быў 24 лютага ў Курапатах. Але ў чым тут правапарушэнне? Дзе доказы таго, што гэта было несанкцыянаваная акцыя і што я ў ёй прымаў «актыўны ўдзел»?», – заявіў сёння ў судзе палітык.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў