Менгарсуд нечакана адмяніў штраф актывісту за акцыю ў абарону незалежнасці


Менскі гарадскі суд 11 лютага адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёну, якім актывіста Яўгена Батуру прызналі вінаватым у парушэнні ч. 3 артыкула 23.34 КаАП і аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (1350 рублёў).

Пра гэта паведаміў ў «Фэйсбуку» самі актывіст. Рашэнне Менгарсуду стала для яго нечаканасцю.

У шоку. Суддзя гарадскога суда пасля паўнавартаснага беларускамоўнага паседжання адмяніў рэпрэсіўную пастанову і 50 базавых

Opublikowany przez Яўген Батура Wtorek, 11 lutego 2020

UPD Не, не паверу. Толькі што Яўгену пазванілі з Ленінскага РУУСа і паведамілі, што на яго складзены новы пратакол….

Opublikowany przez Dziyanę Seradzjuk Wtorek, 11 lutego 2020

 

Суд Цэнтральнага раёну Менску 9 студзеня пакараў Яўгена Батуру штрафам у памеры 50 базавых велічыняў (1350 рублёў) за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй 20 снежня.

Нагадаем, 7, 8, 20, 21 і 29 снежня 2019 года ў Менску праходзілі акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй. Акцыі адбываліся мірна і без затрыманняў, аднак пасля іх удзельнікаў пачалі масава прыцягваць да адміністратыўнай адказнасці. Сустаршыню БХД Паўла Севярынца, які ініцыяваў акцыі абарону незалежнасці, а таксама шэраг актывістаў затрымалі і пакаралі адміністратыўным арыштам. Дзясяткі чалавек былі аштрафаваныя на вялізарныя сумы грошай. Толькі 9 студзеня беларускія суды пакаралі пратэстоўцаў больш чым на $ 15 тысяч. Паводле грамадскіх актывістаў, агульная сума штрафаў за ўвесь час пераследу ўдзельнікаў снежаньскіх акцыяў у абарону незалежнасці можа дасягаць $ 40 тыс.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў