Менчуку, які стварыў сайт маніторынгу абяцанняў чыноўнікаў, прапанавалі сысці з працы


Стваральнік promise.by застаўся без працы.

17 студзеня Павел Савіцкі распавёў tut.by пра свой сайт, на якім ён сабраў абяцанні палітыкаў ды чыноўнікаў і паглядзеў ці выканалі яны іх. А 18 студзеня хлопца выклікала кіраўніцтва арганізацыі, дзе ён працаваў, і прапанавала сысці.

«У чацвер мяне выклікалі да кіраўніцтва. Мы гадзіну размаўлялі. Мне паведамілі, што больш не хочуць са мной працаваць, бо праз мяне ў іх могуць быць непрыемнасці. І прапанавалі разысціся па пагадненню бакоў», – распавёў хлопец.

Цяпер Савіцкі шукае працу ў IT, бо два гады вучыўся праграмаваць.

Савіцкі працаваў у арганізацыі, якая займаецца будаўніцтвам.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Глядзі таксама
Каментары