Менчукі збіраюць подпісы за паляпшэнне трамвайнага руху


Жыхары сталіцы патрабуюць працягнуць трамвайную лінію ад плошчы Мяснікова да плошчы Багушэвіча.

На платформе Peritions.by з’явілася адпаведная петыцыя. Яе аўтары прапануюць звярнуць увагу на кальцо ля плошчы Мяснікова, у раёне якога трамваі часта следуюць з мінімальнай загрузкай.

«Просім разгледзець магчымасць падаўжэння лініі да плошчы Францішка Багушэвіча. Гэтая лінія ёсць ў генплане, для яе пакінуты землеадвод. Пры немагчымасці будаўніцтва разваротнага кальца можна абмежавацца тупікамі для абароту двухбаковых вагонаў або разваротным трохвугольнікам, які займае мінімальную прастору. Падаўжэнне лініі ўсяго толькі на 500 метраў дазволіць стварыць новыя транспартныя сувязі і зручны транспартны вузел побач са станцыяй трэцяй лініі метрапалітэна», – адзначаецца ў тэксце петыцыі.

Яе плануюць накіраваць у Менгарвыканкам і ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў