Менчукі пра справу Сілівончыка: «Гэта перабор»


16 снежня 23-гадовага Кірыла Сілівончыка выпусцілі з расейскай калоніі, дзе ён правёў амаль два гады за пасты ў сацыяльных сетках у падтрымку Украіны і супраць анексіі Крыму. Адразу пасля вызвалення яго зноў затрымалі. Да канца невядома, дзе ён цяпер знаходзіцца.

Паводле «Ніжагародскага Палітычнага чырвонага крыжа», Сормаўскі раённы суд зноў пазбавіў Сілівончыка свабоды. Хлопца змясцілі ў цэнтр часовага ўтрымання для мігрантаў, паколькі ў дачыненні да яго была вынесена рашэнне аб дэпартацыі.

Мы распыталі менчукоў, як яны ставяцца да справы нашага земляка.

«Сумна, што людзі выказваюць свае думкі супраць улады, а іх саджаюць у турму», – кажа мянчук.

«Тое, што яму не дапамаглі даехаць да Беларусі і не сустрэлі, мяне абурае», – выказваецца мужчына.

«Гэта глупства. Пост у сацсетках гэта нявіннае. Раней рэгулявання інтэрнэту не было. У Расеі моцна зажалі гайкі», – кажа яшчэ адзін апытаны.

«Цяпер такі час, што баішся пісаць каментары. Мне падаецца, што гэта несправядліва. Тым больш гэта проста яго меркаванне, чаму затыкаюць рот?», – мяркуе дзяўчына.

«Ні за што, чалавек не зрабіў нічога, каб яго пасадзілі», – мяркуе мужчына.

«Гэта перабор – пост у сацсетках і адразу абвінавачванне ў тэрарызме. Я супраць цэнзуры», – гаварыць хлопец.

Больш меркаванняў глядзіце ў відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў