Менчукі пра СНД: «Ніякага шчасця ад яго няма»


Відэаапытанне пра СНД

25 гадоў таму – 8 снежня 1991 года – Савецкі Саюз «спыніў сваё існаванне». У рэзідэнцыі «Віскулі» ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расеі ды Украіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын, Леанід Краўчук і кіраўнікі ўрадаў трох славянскіх рэспублік СССР падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаваў.

Журналісты «Белсату» распыталі мінакоў на вуліцах Менску, што, на іх думку, дае СНД Беларусі і ці ёсць нейкая альтэрнатыва гэтай арганізацыі.

«Якая карысць? Што мы маем у тым СНД? Нам нафту даюць па сусветных коштах. Увесь час наш гэты вусаты Рыгоравіч спрабуе дамовіцца, дрэнна ўсё атрымліваецца. Ніякага шчасця нам ад яго няма», – мяркуе жанчына.

«А якую альтэрнатыву вы хочаце? Няма яе. Бацька і так верціцца», – кажа мужчына.

«Мы столькі гадоў разам, што нават не ўяўляю выхад. Мы ж гандлюем, рэсурсы ў Расеі большыя», – выказваецца яшчэ адна апытаная.

«У адзіночку горш, чым нейкі там СНД», – яшчэ адно меркаванне мінака.

Больш адказаў у відэа.


У фільматэцы «Белсату» ёсць фільм Віктара Аслюка «Асколкі», які распавядае, як змяніліся людзі пасля распаду Савецкага Саюзу. Стужка даследуе, што сёння людзей аб’ядноўвае, а што іх дзеліць.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў