Менчукі пра курс долара: Бо Лукашэнка – наш галоўны тормаз. І Расея

ВІДЭА

Беларускі рубель трэці дзень запар імкліва падае. Гэта звязана з абвалам рынку ў Расеі, які адбыўся пасля ўвядзення новых санкцыяў ЗША.

Ці баіцеся вы дэвальвацыі? З гэткім пытаннем нашыя карэспандэнты падыходзілі 11 красавіка на вуліцах Менску.

«Можна баяцца, але гэта бессэнсоўна. Таму калі ёсць наагул нейкія планы ў жыцці, трэба з’язджаць», – заўважыла жыхарка сталіцы.

Іншы жыхар Менску адзначыў:

«Гэта ўсё таму, што Расея тоне, а мы з ёй вельмі блізка. Мы сыдзем на Захад, у нас усё будзе добра, а Расея патоне».

Яшчэ адзін апытаны заявіў:

«Калі прыбярэм Лукашэнку, то, вядома, супрацьстаім усяму гэтаму. Самы галоўны тормаз – гэта Лукашэнка».

Паглядзіце відэа і падзяліцеся сваім меркаваннем у каментарах!

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары