Менчукі пра афіцыйны заробак 1000 рублёў: Я пра такое не чуў


Белстат апублікаваў новыя звесткі па заробках беларусаў. Згодна з падлікамі нацыянальнага статыстычнага камітэту сярэдні заробак у снежні вырас да 800 рублёў (у лістападзе яна была роўная BLR 717,6). У Менску гэтыя лічбы на парадак вышэй – 1000 рублёў.

Журналісты «Белсату» распыталі менчукоў, ці атрымліваюць яны такія грошы. Большасць рэспандэнтаў лічбы здзівілі.

«Дайце мне 10 мільёнаў (недэмінаваных – заўвага belsat.eu), я буду шчаслівы», – кажа мужчына.

«Сярэдняя па краіне недзе 5 мільёнаў», – абураецца жанчына.

«Я не чуў, каб столькі было. Менш ведаю. Я ведаю людзей, у якіх максімум 250 рублёў», – кажа мужчына.

«Вядома, што не. 400 зарабляюць, можа 500. Гэта не заробак, а на выжыванне», – выказваецца мужчына.

«Я скажу, што не будзе такой сярэдняя па Менску», – кажа мужчына.

Толькі адна асоба з апытаных распавяла пра заробак у тысячу рублёў.

«Мой бацька столькі зарабляе – 1000 рублёў. Я зараблю 600», – распавёў хлопец.

У лістападзе летась Лукашэнка падчас візіту на Магілёўшчыну даручыў чыноўнікам вярнуць сярэдні заробак на ўзровень $ 500 налета. Кіраўнік краіны падкрэсліў, што рост заробкаў магчымы толькі разам з ростам эфектыўнасці працы. Эксперты кажуць, што ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі гэта немагчыма.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў