Менчукі пагражаюць байкотам выбараў, калі ў іх доме не зробяць рамонту


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=lt7NdDIT3YU”][vc_column_text]Шчыліны ў сценах і столі, залітыя кватэры ды холад. Амаль паўстагоддзя жыхары дому на вуліцы Каліноўскага ў сталіцы чакалі рамонту. Але цяпер маюць досыць. І ставяць варунак: альбо рамонт адбудзецца, альбо яны не пойдуць на выбары.

Дом на вуліцы Каліноўскага не бачыў рамонту з часу пабудовы – за 46 гадоў тут толькі пару разоў пабялілі сцены.

НІНА ІВАНАЎНА, ЖЫХАРКА ДОМУ:
«Трубы пацяклі, ацяпляльнікі, і ўвогуле, холадна ў гэтым доме. Ужо з 2012 года абяцаюць рамонт – 2012, 2013, 2014 – ніякага рамонту, а з 1969 года мы плацім за рамонт».

Дамы па суседстве даўно адрамантавалі, а гэты не хочуць нават уцяпліць. Звароты да мясцовых чыноўнікаў вынікаў не прыносяць, таму частка жыхароў напісала калектыўную скаргу прэзідэнту, у якой пагражаюць праігнараваць выбары.

ВОЛЬГА, ЖЫХАРКА ДОМУ:
«Не ўсе хочуць ісці на выбары. Людзі ідуць, каб галачку паставіць або супраць усіх, або… Я дык увогуле не збіраюся ісці туды пакуль».

Але сярод жыхароў аднадушша няма. Ёсць тут свая «апазіцыя».

ЖЫХАРКА ДОМУ:
«Ён ужо столькі гадоў сядзіць, усіх ведае, і ўжо забяспечыўся, а новага абярэш… Мяне бабкі прасвятляюць, што новага абярэш – ён будзе па-новаму месці, так што нічога харошага».

Праўда, палітычнае падтрыманне існага стану рэчаў назіраецца ў тых жыхароў, якіх праблемы з ацяпленнем і трубамі закранулі найменш.

Ці адрэагуюць чыноўнікі на скаргі жыхароў і пагрозы байкоту? Часу, каб гэта высветліць, засталося зусім небагата. Да дня галасавання – менш за два тыдні.

Наста Храловіч, «Белсат»[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў