Менчукі пачалі бяднець – рэальны заробак падае


Сярэдні налічаны заробак жыхара сталіцы ў кастрычніку склаў 1.011,7 рубля. Гэта на 3,2 рубля менш, чым у верасні.

Пры гэтым рэальны заробак (з улікам росту коштаў) за год, у параўнанні з кастрычнікам 2015-га, знізіўся на 3,2%.

Самі вялікі заробак па-ранейшаму ў IT-спецыялістаў. У кастрычніку сёлета іх сярэдні заробак склаў BLR 3.306,7.

Дзе выгадна

У ліку найбольш высокааплатных працаўнікі: паветранага транспарту – BLR 2.232,2; нафтавай прамысловасці – 1.699,3; фінансавага і страхавога сектара – 1.475,1; тэлекамунікацыйнай сферы – 1.382,9; навукоўцы – 1.100,9; архітэктары, бухгалтары і юрысты – 1.235,3; аптавікі – 1.076,4.

Дзе нявыгадна

Найменш зарабляюць бібліятэкары, архівісты, супрацоўнікі музеяў (489,2), сацыяльныя працаўнікі (505,2 рубля), а таксама творчыя працаўнікі (644,3 рубля) ды працаўнікі лёгкай прамысловасці (637,2 рубля).

У Менску традыцыйна найбольшы сярэднямесячны заробак сярод рэгіёнаў. Найменшы заробак у кастрычніку атрымалі ў Віцебскай вобласці (613,8). У Берасцейскай вобласці – 624,7 рубля, у Гомельскай – 644,1, Гарадзенскай – 625,6, Менскай – 726,4, Магілёўскай – 618,4.

Сітуацыя ў беларускай эканоміцы пагаршаецца. Валавая замежная запазычанасць, якая пры ранейшым памеры эканомікі здавалася не такою вялікаю, стала складаць 85 % ад ВУП.

Эксперты кажуць, што дзяржаўны доўг Беларусі перакрочыў крытычны парог. МВФ прымушае Лукашэнку пайсці на рэформы. Нядаўна ўлады прызналі, што сёлета прагназаванага эканамічнага росту дасягнуць не ўдасца. Лукашэнка ізноў паабяцаў беларусам заробак $ 500, але з адным «але».

Памер мінімальнага заробку ў Беларусі ўсталёўвае Савет Міністраў. З 1 студзеня 2016 года працадаўца павінен плаціць работніку не меней, чым 230 рублёў на месяц. Аднак шмат на якіх прадпрыемствах гэтая норма не выконваецца ўжо некалькі гадоў.

Дрэнныя прагнозы для беларусаў

ДР belsat.eu паводле naviny.by

belstat.by

Стужка навінаў