Менчукі чакаюць адлігу з анучамі напагатове


Пашкоджаныя трубы на Мележа 4.
Фота: Чытачы Белсат

У Доме па вуліцы Мележа 4 у Менску 17-га студзеня адключылася ацяпленне. Жыхары прасядзелі з халоднымі трубамі да вечара, але калі цяпло вярнулася, здарылася новая бяда.

Як распавяла «Белсат» жыхарка дому, гісторыя пачалася з таго, што нядаўна там памянялі помпавае абсталяванне. Каля 11-й раніцы скокнула напружанне і пачалі халадзець батарэі. Аварыйная служба прыехала толькі паля першай гадзіны. У гэты ж час жыхары заўважылі, што батарэі з 3-га па 7-ы паверх размерзліся, трэснулі і каля іх нацяклі і заледзянелі лужы.

«У саміх радыятарах проста лёд, калі пачне цяплець, усё гэта пальецца. Я выклікала аварыйку дзесьці ў 16: 30-17: 00. Калі яны прыехалі, сказалі мне, навошта іх паўторна выклікалі, гэты стаяк ужо адключылі! Я ў здзіўленні спытала, а што ж нам рабіць, калі ўсё пачне адтаваць?! Яны сказалі, штурмаваць ЖЭС, ну і рыхтаваць тазікі, швабры і вёдры!» – адзначыла наша суразмоўца.

Пашкоджаныя трубы на Мележа 4.
Фота: Чытачы Белсат
Пашкоджаныя трубы на Мележа 4.
Фота: Чытачы Белсат
Пашкоджаныя трубы на Мележа 4.
Фота: Чытачы Белсат

Такая сітуацыя склалася праз тое, што дзверы ў лесвічных пралётах не зачыняюцца, у многіх няма шыбаў. І пры адключэнні ацяплення вада ў радыятарах на лесвіцы хутка замерзла, а пры аднаўленні яны сталі лопацца.

Бліжэй да вечара ў дом вярнулася цяпло, але радыятары на лесвіцы, якія аварыйная служба адлучыла ад агульнай сістэмы ацяплення, так і засталіся зламанымі і заледзянелымі. Зараз жыхары рыхтуюцца звяртацца ў ЖЭС.

МГМ, belsat

Стужка навінаў