Менчукі наконт пратэсту супраць Дэкрэту аб «дармаедах»: Большасць баіцца, таму не пойдзе


Маршы не-дармаедаў пройдуць у Менску, Магілёве і Гомлі.

За адмену закону падпісваюцца тыя, хто не можа знайсці працу, маладыя маці ды проста неабыякавыя.

Заяўка аб правядзенні шэсця не-дармаедаў будзе перададзеная ў Менгарвыканкам 30 студзеня. Абраны фармат акцыі – дэманстрацыя. Збор удзельнікаў адбудзецца каля Акадэміі навук. Пасля яны плануюць рухацца на плошчу Бангалор.

Мы распыталі мінчукоў, ці пайшлі б яны на мітынг.

Некаторыя апытаныя кажуць пра тое, што новы падатак правільны, бо кожны павінен плаціць падаткі.

«Я не пайду на пратэст, няма сэнсу. Трэба працаваць, а не на дэманстрацыі хадзіць», – кажа мянчук.

«Мітынгі гэта пустое. Усе беларусы так лічаць», – запэўнівае мінак.

«Большасць баіцца, таму не пойдзе», – выказваецца яшчэ адзін апытаны.

Чытайце таксама:

Іншыя ўпэўненыя, што пратэсты патрэбныя.

«Я катэгарычна супраць. Гэта як рабства», – кажа жанчына.

Ці вераць беларусы ў эфектыўнасць вулічнага змагання супраць новага дэкрэту – глядзіце ў відэа «Белсату».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў