Менчукам зрабілі пераразлік за брудную ваду і каналізацыю за чэрвень


Квітанцыя за чэрвень.
Фота: belsat.eu

Жыхарам Менску, якім у чэрвені ў кватэры падавалася брудная вада, зрабілі пераразлік за мінулы месяц.

Квітанцыі з пераразлікам вады за мінулы месяц пачалі атрымліваць жыхары дамоў, у якіх у чэрвені былі праблемы з якасцю пітной вады.

У прыватнасці, адпаведныя квітанцыі атрымалі жыхары прывакзальнай часткі Кастрычніцкага раёну. Ім вылічылі аплату за тыя аб’ёмы вады, якія былі атрыманыя ў чэрвені.

Hавiны
Менчукоў вызваляць ад аплаты за чэрвень за халодную ваду, але не ўсіх
2020.07.02 10:42

Нагадаем, 24 чэрвеня ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы пачаліся праблемы з пітною вадою. Жыхары наракалі на рэзкі пах і пякоту. На наступны дзень стала вядома, што гэтую ваду піць нельга. Сітуацыя заставалася праблемнай цягам некалькіх дзён.

У выніку Менгарвыканкам прыняў дакумент, паводле якога менчукоў, у якіх узніклі праблемы з якасцю вады, мусілі вызваліць ад аплаты паслугаў за водазабеспячэнне за чэрвень.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў