Менчука вінавацяць у замаху на забойства міліцыянта падчас жнівеньскіх пратэстаў


45-гадовага менчука Аляксандра Троцкага вінавацяць у тым, што ён наехаў 12 жніўня на сваёй машыне на нагу працаўніка ДАІ. Гэтыя дзеянні следства кваліфікавала як замах на забойства працаўніка органаў унутраных справаў, паведамляе spring96.org.

Увечары 12 жніўня каля стэлы машыну Аляксандра спынілі ўзброеныя людзі, калі ён адмовіўся выходзіць да іх з машыны, то выбілі шыбы, дасталі яго з салону і моцна збілі.

«Пры затрыманні ў машыне выбілі шыбы, так дасталі мужа з салону і збілі. Што было далей, не ведаю. Уначы са мной звязаўся медперсанал 5-й лякарні, паведаміў, што Аляксандр паступіў з чэрапна-мазгавой траўмаю, глухатою, пры гэтым быў моцна збіты», – распавядала ў верасні TUT.by жонка Аляксандра.

Так выглядаў Аляксандр пасля затрымання. Фота для TUT.BY ад чытача

У 5-м клінічным шпіталі мужчына быў тры тыдні. За гэты час у палату да Аляксандра нікога з родных не пусцілі. Мужчына быў прыкуты кайданкамі да ложка, яго ахоўваў канвой. Трэцяга верасня Аляксандра з лякарні перавялі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, дзе ён застаецца і цяпер. Ён быў узяты пад варту ў межах крымінальнай справы за гвалт у дачыненні міліцыянта (арт. 364 КК). Але перад перадачаю справы ў пракуратуру следчыя перакваліфікавалі абвінавачанне на больш жорсткае – замах на забойства працаўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэксу).

Крымінальную справу супраць менчука неўзабаве будзе разглядаць Менскі гарадскі суд. Санкцыя артыкулу 362 Крымінальнага кодэксу прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў, пажыццёвае зняволенне, смяротнае пакаранне. Згодна з ч. 2 арт. 14 КК, адказнасць за замах на злачынства надыходзіць паводле таго ж артыкулу кодэксу, што і за закончанае злачынства.

Пра выпадак з траўмай працаўніка ДАІ у жніўні паведамляла прэс-служба МУС. Паводле прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай, «каля 20:00 на скрыжаванні вул. Мельнікайтэ і пр-ту Пераможцаў у Менску 45-гадовы мужчына за стырном «Шкоды» здзейсніў наезд на працаўніка ДАІ. Кіроўца паспрабаваў схавацца з месца здарэння, але неўзабаве быў затрыманы. Для затрымання транспартавага сродкі працаўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выкарыстоўвалі табельную зброю».

Hавiны
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ пяць чалавек. Хто яны?
2021.01.23 09:55

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў