Менаблвыканкам гатовы звольніць сто працаўнікоў


Пра скарачэнне 20 % штату чыноўнікаў распавёў старшыня аблвыканкаму Сямён Шапіра ў інтэрвʼю праграме «Контуры».

Цяпер у ведамстве працуюць 493 чалавекі. Прапановы ўжо перададзеныя ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Таксама Шапіра заявіў, што колькасць работнікаў у райвыканкамах, дзе ў сярэднім працуюць ад 50 да 80 чалавек, мяркуецца аптымізаваць на 10 %. Скарачаць плануюць не прафесіяналаў, а абслуговы і дапаможны персанал – бухгалтараў, эканамістаў, кадравікоў.

Губернатар абгрунтаваў такое рашэнне высновамі навукоўцаў, якія падлічылі, «што пры пэўнай залішняй колькасці сістэмы кіравання яна пачынае працаваць сама на сябе. Адзін аднаму пішуць паперы, справаздачы…»

ДР belsat.eu

Стужка навінаў