Мексіканка не адпусціла мужа на чэмпіянат. Сябры паехалі ў Расею з ягонай кардоннай фігураю


На футболцы папяровага Хаўера так і напісана: «Мая жонка не пусціла мяне».

Хаўер з Мексікі збіраўся паехаць на чэмпіянат свету па футболе ў Расеі, каб падтрымаць сваю зборную. Разам з сябрамі ён ужо ездзіў на ЧС-2014 у Бразіліі – тады яны паабяцалі адзін аднаму зноў сабрацца і адправіцца на наступны чэмпіянат. Esquire падае, што сёлета Хаўера не адпусціла жонку, таму сябрам давялося зрабіць ягоную фігуру з кардону.

Мексіканскія заўзятары пераправілі праз акіян аўтобус, на якім праехалі Нямеччыну, Чэхію, Польшчу і балтыйскія краіны, а таксама наведалі Санкт-Пецярбург.

«Хаўер» у Польшчы
«Хаўер» у Вільні
«Хаўер» у Расеі

За іхным падарожжам можна сачыць на адмысловай старонцы ў «Фэйсбуку».

Першы матч зборнай Мексікі адбыўся 17 чэрвеня на поле маскоўскага стадыёна «Лужнікі» супраць Нямеччыны. Зборная Мексікі выйграла з лікам 1: 0.

ДД

Стужка навінаў