Медыкі змагаюцца за жыццё пасажыра, які ўчора скочыў пад цягнік у метро


Пасажыр, які скочыў пад цягнік на станцыі метро «Плошча перамогі», знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.

«Пацярпеламу аказана дапамога ў поўным аб’ёме. Аперацыя па яго ратаванні доўжылася больш за шэсць гадзінаў. Яе праводзіла брыгада хірургаў, траўматолагаў, нейрахірургаў», – сказалі БелТа ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

На дадзены момант пацярпелы знаходзіцца ў Больніцы хуткай медычнай дапамогі.



Нагадаем, што ўчора ўвечары стала вядома, што адзін з пасажыраў Менскага метрапалітэну скочыў пад цягнік, які прыбываў на станцыю «Плошча Перамогі». Пацярпелага шпіталізавалі, а на станцыі да 22:30 вяліся следчыя дзеянні.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў