Медыкі ў белым і жанчыны ў чорным. Шосты дзень пратэстаў. ОНЛАЙН

«Белсат» онлайн працягвае сачыць за падзеямі ў Менску і па ўсёй краіне.

21:40 Выйшаў на волю наш калега Аляксандр Сідарэўскі. Яго выпусцілі, хоць засталося яшчэ 5 содняў. Гэта вызначае, што ў любы момант яго могуць забраць.

19:55 У Віцебску з ізалятару выйшаў на волю наш калега, Зміцер Казакевіч.

19:40 Міністры замежных спраў 27 краін ЕЗ прынялі рашэнне ўвесці новыя санкцыі ў дачыненні да афіцыйных асобаў Беларусі. Паведамляе ТАСС.

19:35 У Беларусь не пусцілі дэпутата Еўрапарламенту Роберта Бедраня. Пра гэта паведамляе TUT.BY

18:30 У Горадні каля 15 000 чалавек на пл. Леніна.

18:16 Да плошчы Незалежнасці едзе вайсковая тэхніка.

Менск, 14 жніўня. Вайсковая тэхніка. Фота даслалі чытачы Belsat.eu

18:00 АМАПавец, які стаіць каля Дому Урада, склаў шчыт. Да яго падбягаюць дзяўчаты і абдымаюць, кажуць “дзякуй”.

17:25 Калона пратэстоўцаў ідзе ад МТЗ да Сілавікоў пакуль не бачна

17:10 Горадня не разыходзіцца, працягваюць мірна пікетаваць. Вось што там зараз адбываецца.

Горадня, 14 жніўня.
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Горадня, 14 жніўня.
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Горадня, 14 жніўня.
Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

16:40 У шостым шпіталі сабраліся людзі пасля Акрэсціна – траўмаваныя стаяць па дапамогу, таксама некаторыя іх знаёмыя і сваякі. Да ўваходу пад’ехаў мікрааўтобус з амапаўцамі. Да людзе падышлі медыкі і паказваюць як каму і куды ўцякаць.

16:28 Аўтазакі павярнулі з кальцавой на праспект Пераможцаў, паведамляюць нашыя відавочцы. ДАІ перакрыла паварот з праспекта Незалежнасці на Сурганава і Коласа. Пра гэта нам паведамляюць відавочцы.

16:20 У Менскім ЦУМе стаяць чэргі за тканінай белых і чырвоных колераў. Верагодна, людзі збіраюцца самі шыць сабе нацыянальныя сцягі.

А сёмай раніцы медыкі на Партызанскім праспекце сталі ў ланцуг салідарнасці. Лекары трымаюць плакаты «Хопіць збіваць нашых мужчын!», «Лекары з народам».

Жанчыны ў чорным на акцыі салідарнасці.
Фота: Белсат

У акцыі салідарнасці актыўна прымаюць удзел рэгіёны.

Берасцейскія творцы сярод якіх мастакі, акторы, дызайнеры, фатографы разам аб’ядналіся супраць гвалту. Супольная акцыя адбылася на прыступках выставачнай залі на пешаходнай вуліцы Савецкай. Некаторыя з удзельнікаў акцыі патрабавалі сумленных выбараў.
Некаторыя пратэстоўцы трымаюць плакаты за сумленные выбары.
Фота: Мілана Харытонава
Падчас акцыі кожны мог прыняць удзел у стварэнні супольнага твору супраць гвалту.
Фота: Мілана Харытонава
Мастакі Берасця выступаюць супраць гвалту.
Фота: Мілана Харытонава
Фота: Мілана Харытонава
Берасцейскія творцы сабраліся на прыступках выставачнай залі.
Фота: Мілана Харытонава

Калона салідарнасці цяпер у Віцебску.

У Маладэчна таксама ланцуг неабыякавых.

Супраць гвалту і міліцэйскага бязмежжы выступілі працаўнікі Нясвіжскага замку.

На праспекце Незалежнасці шэсце з тысячы людзей, якія накіроўваюцца ў цэнтр сталіцы.

Ланцуг салідарнасці ля Менскага трактарнага завода.

Ланцуг салідарнасці ля Менскага трактарнага завода, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. Фота: Свята Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Работнікі Нацыянальнага мастацкага музея і неабыякавыя да мастацтва на акцыі салідарнасці.

Работнікі Нацыянальнага мастацкага музея і неабыякавыя да мастацтва на акцыі салідарнасці. Мінск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Работнікі Нацыянальнага мастацкага музея і неабыякавыя да мастацтва Людзі на акцыі салідарнасці. Мінск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Работнікі Нацыянальнага мастацкага музея і неабыякавыя да мастацтва Людзі на акцыі салідарнасці. Менск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Работнікі Нацыянальнага мастацкага музея і неабыякавыя да мастацтва Людзі на акцыі салідарнасці. Мінск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Работнікі Нацыянальнага мастацкага музея і неабыякавыя да мастацтва Людзі на акцыі салідарнасці. Мінск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Работнікі Нацыянальнага мастацкага музея і неабыякавыя да мастацтва Людзі на акцыі салідарнасці. Мінск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Работнікі Нацыянальнага мастацкага музея і неабыякавыя да мастацтва Людзі на акцыі салідарнасці. Мінск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Работнікі Нацыянальнага мастацкага музея і неабыякавыя да мастацтва Людзі на акцыі салідарнасці. Мінск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Работнікі Нацыянальнага мастацкага музея і неабыякавыя да мастацтва Людзі на акцыі салідарнасці. Мінск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Работнікі Нацыянальнага мастацкага музея і неабыякавыя да мастацтва Людзі на акцыі салідарнасці. Мінск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Работнікі Нацыянальнага мастацкага музея і неабыякавыя да мастацтва Людзі на акцыі салідарнасці. Мінск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Людзі ля Менгарвыканкаму ў чаканні сустрэчы з прадстаўнікамі Еўракамісіі. Удзельнікі акцыі крычаць «Трыбунал!», «Света прэзідэнт!» , «Ганьба!», «Праўду!», «Света! Света!», «Мэра!».

Людзі ля Менгарвыканкаму ў чаканні сустрэчы з прадстаўнікамі Еўракамісіі. Удзельнікі акцыі крычаць «Трыбунал!», «Святла прэзідэнт!» , «Ганьба!», «Праўду!», «Святла! Святла!», «Мэра!». Мінск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. Фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Людзі ля Менгарвыканкаму ў чаканні сустрэчы з прадстаўнікамі Еўракамісіі. Удзельнікі акцыі крычаць «Трыбунал!», «Святлана прэзідэнт!» , «Ганьба!», «Праўду!», «Света! Света!», «Мэра!». Мінск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. Фота: ТК / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Музыкі Лявон Вольскі і Павел Аракэлян далучыліся да акцыяў салідарнасці.

Вольcкі ля Фмлармоніі. Менск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Вольcкі і Аракэлян ля Фмлармоніі. Менск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Настаўнікі далучыліся да акцыі салідарнасці і выйшлі каля Белдзяржфілармоніі з расцяжкай «Настаўнікі супраць хлусні». Яны кажуць, што не ўсе ўдзельнічалі ў фальшаванні і кажуць, што праз удзел у акцыі жадаюць захаваць сваю годнасць і годнасць прафесіі. Іх прыйшла прывітаць Марыя Калеснікава.

«Настаўнікі супраць хлусні».
Фота: Белсат
«Настаўнікі супраць хлусні».
Фота: Белсат
«Настаўнікі супраць хлусні».
Фота: Белсат
«Настаўнікі супраць хлусні».
Фота: Белсат
«Настаўнікі супраць хлусні».
Фота: Белсат
«Настаўнікі супраць хлусні».
Фота: Белсат

На Пушкінскую прыходзяць людзі з кветкамі. Уздоўж дарогi сабраліся каля 200 асобаў. Валанцёры раздаюць ім ваду і ежу. Мемарыял у памяць пра загінулых чарговы раз прыбралі.

Пушкінская.
Фота: Ганна Галёта
Пушкінская.
Фота: Ганна Галёта
Пушкінская.
Фота: Ганна Галёта
Ад 12-й гадзіны перакрылі рух транспарту ад плошчы Перамогі ў бок плошчы Якуба Коласа.

У Парку высокіх тэхналогіяў таксама акцыя салідарнасці. Праграмісты выйшлі з белымі клавіятурамі.

Акцыя салідарнасці ў ПВТ.
Фота: Белсат
Акцыя салідарнасці ў ПВТ.
Фота: Белсат
Акцыя салідарнасці ў ПВТ.
Фота: Белсат

Акцыя салідарнасці ў ПВТ.
Фота: Белсат

У Менску сотні людзей выйшлі на акцыю, далучылася Марыя Калеснікава.

Фота: tan_abl

Да акцыі салідарнасці далучыліся прадпрымальнікі Горадні.

Фота: Белсат

Да акцыі медыкаў далучылася 5-я больніца сталіцы.

Экскурсаводы, перакладчыкі, працаўнікі філармоніі таксама сталі ў ланцугу салідарнасці.

Каля Інстытуту культуры ад 8-й гадзіны стаяць жанчыны ў чорным з чырвонымі кветкамі. Яны выйшлі на знак салідарнасці і спачуваннямі тым, каго збівалі ў турмах і пры затрыманнях

Цяпер на мосце каля 20 асобаў, але да акцыі далучаюцца новыя ўдзельніцы.

«Гэта проста жах, што з людзьмі рабілі на Акрэсціна. Як такое мажліва? Што там за зверы працуюць?»

«Якія выбачэнні? Такія ўчынкі нельга дараваць. Брата маёй сяброўкі збілі так, што ён сіні ўвесь»

«Я не збіралася сюды. Хацела ісці на працу, але пабачыла здымкі збіцця затрыманых і не змагла не выйсці. Я тут на знак смутку», – распавялі «Белсату» ўдзельніцы акцыі.

Жанчыны ў чорным на акцыі салідарнасці.
Фота: Белсат

У акцыі салідарнасці лекараў на Грушаўцы ўжо каля 300 медыкаў у белых халатах.

Ланцуг салідарнасці каля Інстытуту культуры. У акцыі прымаюць удзел каля 40 асобаў. Мужчыны раздаюць кветкі і каву дзяўчатам, што стаяць ў ланцугу.

Жанчыны на акцыі салідарнасці.
Фота: Белсат
Жанчыны на акцыі салідарнасці.
Фота: Белсат
Жанчыны на акцыі салідарнасці.
Фота: Белсат

Акторы Купалаўскага тэатру далучыліся да пратэстаў. У 14:45 па Менску каля ста актораў скандуюць «культура з народам» каля будынку міністэрства культуры і чакаюць міністра культуры Юрыя Бондара, які сёння раней заявіў, што ў Беларусі няма забастовак, а ўсе гэта толькі флэш моб, падае наш карэспандэнт.

belsat.eu

Стужка навінаў