Медыкі, трэнеры і працаўнікі культуры. Хто з бюджэтнікаў можа прэтэндаваць на арэнднае жытло ў Менску?


На Нацыянальным прававым партале быў апублікаваны дакумент з пералікам адпаведных прафесіяў.

Савет Міністраў Беларусі 12 чэрвеня выпусціў пастанову, якая апісвае, хто з бюджэтнікаў мае першаснае права на дзяржаўнае арэнднае жытло. Дакумент датычыць у першую чаргу людзей, у якіх няма ўласнага жытла.

Хто можна прэтэндаваць на арэнднае жытло?

  • спартовыя трэнеры спецыялізаваных школаў
  • трэнеры нацыянальных камандаў Беларусі па розных відах спорту
  • медыкі, педагогі, культурныя працаўнікі, якія маюць кантракт на тэрмін не менш за 5 год
  • працаўнікі ўстаноў, якія аказваюць паліятыўную дапамогу і стацыянарнае сацыяльнае абслугоўванне

Раней на нарадзе 11 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка патрабаваў хутчэй будаваць арэнднае жытло для бюджэтнікаў.

«Нам трэба шырэй разгортваць будаўніцтва арэнднага жытла, і, пажадана, каб яно было ў прыярытэце, асабліва для дактароў, настаўнікаў, працаўнікоў сферы культуры», – сказаў кіраўнік краіны.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў