Медыкі правяраюць студэнтаў БДУ на каронавірус


У Белдзяржуніверсітэце Мінаховы здароўя распачало санітарна-эпідэміялагічныя захады і апрацаванне «кантактаў другога ўзроўню», паведамляе Telegram-канал ведамства.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што БДУ працуе ў звычайным рэжыме. Хворых і інфікаваных не выявілі, але групу студэнтаў, так званыя «кантакты другога ўзроўню», накіравалі ў шпіталь ветэранаў для наступнага тэставання на COVID19.

Раней Міністэрства аховы здароўя выступіла з прапановаю абмежаваць масавыя мерапрыемствы ў краіне. У ведамстве падкрэсліваюць, што гэтая захада стане прафілактыкай распаўсюду каронавіруса ў Беларусі. На сённяшні дзень у Беларусі афіцыйна пацверджана 12 выпадкаў заражэння каронавірусам.

11 сакавіка тэсты на наяўнасць каронавіруса далі станоўчы вынік у трох асобаў з Менску, Гомля і Горадні.

Адзін з іх быў выяўлены падчас кантролю ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» – беларускі грамадзянін вяртаўся з Партугаліі. Яшчэ адзін выпадак заражэння быў зафіксаваны на захадзе краіны. 62-гадовая жанчына прыбыла з Італіі ў Горадню з панядзелку на аўторак. У аўторак яна звярнулася да лекараў і была дастаўленая ў абласную інфекцыйную больніцу.

Удакладняючая дыягностыка на дадзены момант праводзіцца ў дачыненні пацыента, які прыбыў з Нямеччыны і пры гэтым схаваў факт свайго знаходжання раней у Паўночнай Італіі.

Абноўлена
Мінаховы здароўя прапаноўвае абмежаваць масавыя мерапрыемствы
2020.03.12 10:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў