Медыкі папярэджваюць – распачынаецца сезон захворванняў на грып


Паводле Міністэрства аховы здароўя ў Беларусі адзначаецца рост сезонных захворванняў на вострыя рэспіратарныя інфекцыі. Большасць хворых па стане на 28 студзеня дзеці – 69,8 %. Захворванні пакуль што выклікаюцца пераважна вірусамі парагрыпу, адэнавірусамі, якія пераносяцца лягчэй, чым грып.

Разам з тым, па выніках лабараторных даследаванняў працягваюць адзначацца спарадычныя выпадкі захворвання на грып.

Эпідэміялагічная сітуацыя па захворванні на вострыя рэспіратарныя інфекцыі істотна залежыць ад стаўлення кожнага чалавека да ўласнага здароўя і блізкіх яму асобаў.

Таму цяпер важна пазбягаць шматлюдных месцаў, неабходна памятаць пра гігіену рук, варта часцей рабіць шпацыры на свежым паветры, у парках, у скверах.

Калі ж пазбегнуць грыпу (або іншага ВРВІ) усё ж не ўдалося, то вельмі важна пры першых сімптомах захворвання пракансультавацца з лекарам, максімальна абмежаваць свае кантакты з роднымі, асабліва дзецьмі. Дзеці з прыкметамі вострай рэспіратарнай інфекцыі павінны заставацца дома і не наведваць садкі ці школы.

Беражыце сваё здароўе, прыслухоўвайцеся да меркавання лекараў, выконвайце іх рэкамендацыі і тады ніякі грып вам не страшны. Будзьце здаровыя!

Hавiны
У апошнія дні студзеня пацяплее
2019.01.29 11:19

СК, belsat.eu

Стужка навінаў