Медыкі падтрымліваюць Народны Ультыматум і нацыянальную забастоўку


Медыкі сталі ў ланцуг салідарнасці. 13 жніўня 2020 г.
Фота: «Белсат»

Прадстаўнікі медычнай супольнасці Беларусі падтрымліваюць Народны Ультыматум і нацыянальную забастоўку, у выпадку невыканання патрабаванняў Святланы Ціханоўскай. Адпаведная заява апублікаваная ў тэлеграм-канале «Белыя халаты».

Прадстаўнікі медычнай супольнасці Беларусі падтрымліваюць Народны Ультыматум і нацыянальную забастоўку, у выпадку невыканання патрабаванняў Народнага Ультыматуму. «Мы не па чутках ведаем, што такое боль і пакуты. Да гэтага немагчыма прывыкнуць. Як немагчыма прывыкнуць да жорсткасці сілавікоў і беззаконню правасуддзя, хлусні і гвалту з боку ўлады», – гаворыцца ў відэа звароце, які апублікаваны ў тэлеграм-канале «Белыя халаты».

У ліку тых, хто падпісаў адкрыты ліст: Аляксандр Мрочак, Аляксандр Саўчанка, Мікіта Салавей, Аляксандр Мініч, Уладзімір Мартаў, Інэса Дароніна, Генадзь Калядзіч.

  • 13 кастрычніка Святлана Ціханоўская абвесціла Народны Ультыматум Лукашэнку, тэрмін якога сканчаецца 25-га кастрычніка. Галоўныя патрабаванні Ціханоўскай: Лукашэнка павінен абʼявіць аб сыходзе з пасады кіраўніка краіны, гвалт на вуліцах павінна спыніцца цалкам, усе палітычныя вязні мусяць выйсці на волю. У выпадку не выканання патрабаванняў Народнага Ультыматуму, Ціханоўская заклікала распачаць агульнанацыянальны страйк ад панядзелку 26 кастрычніка

АА belsat.eu

Стужка навінаў